Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скасаваны прысуд расейскаму нацыяналісту Марцінкевічу, які адзначыўся і ў Беларусі


Маскоўскі гарадзкі суд скасаваў вырак нацыяналісту Максіму Марцінкевічу, вядомаму пад мянушкай Цясак. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Справа будзе накіраваная на новы разгляд у суд першай інстанцыі.

У чэрвені 2017 году суд прызнаў Марцінкевіча вінаватым ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці, разбоі і хуліганстве і прысудзіў яму дзесяць гадоў калёніі.

Марцінкевіч вядомы як актывіст ультрарадыкальных арганізацыяў правага крыла, у прыватнасьці аб’яднаньня «Фармат 18». Раней ён быў тройчы засуджаны за распальваньне нянавісьці. У 2014 годзе Марцінкевіча засудзілі на пяць гадоў калёніі строгага рэжыму. Пазьней тэрмін быў скарочаны да двух гадоў і дзевяці месяцаў.

«Цясак» адзначыўся сваёй дзейнасьцю і ў Беларусі. Так, у 2015 у Менску ён быў затрыманы і зьмешчаны пад варту ў межах крымінальнай справы паводле часткі 3 артыкула 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэксу.

Паводле СМІ, Марцінкевіча затрымалі пасьля бойкі зь беларускімі антыфашыстамі. Ён мае беларускія карані і рэгулярна прыяжджаў у Беларусь, падчас чаго здымаў правакацыйныя відэа і прапагандаваў «правыя ідэі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG