Расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу не працягнулі брытанскую візу інвэстара. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў асяродзьдзі бізнэсоўца паведамляе The Bell.
Па інфармацыі выданьня, віза ў Абрамовіча скончылася тры тыдні таму. Інфармацыі аб афіцыйнай адмове ў выдачы няма. Аднак, як адзначае The Bell, самалёт мільярдэра апошні раз быў у Лёндане ў пачатку мінулага месяца.
З-за адсутнасьці візы Абрамовіч ня змог учора прыйсьці на фінал Кубка Ангельшчыны, дзе ягоны футбольны клюб «Чэлсі» абыграў «Манчэстар Юнайтэд».