Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне выбілі манэту «Капаньне бульбы», у Беларусі такой няма


На ўкраінскай манэце іранізуюць з нацыянальнага вобразу.​

Нацыянальны банк Украіны выпусьціў срэбную памятную манэту наміналам 10 грыўняў, на якой выяўлены сюжэт «Капаньне бульбы».

Як патлумачылі ў Нацбанку Украіны, выява на манэце ёсьць адлюстраваньнем «іранічнага наіўнага вобразу ўкраінскага архетыпу».

На авэрсе манэты разьмешчаная стылізаваная выява дрэва жыцьця, а ў яго каранях — бульба. На адваротным баку мужчына і жанчына капаюць бульбу. І надпіс — «Капаньне бульбы».

Манэта вагою 31,1 грама будзе выпушчаная накладам 4 тысячы адзінак і зьявіцца ў абарачэньні 22 траўня.

Нацыянальны банк Беларусі выпускае шмат памятных манэт, але пра бульбу, якая лічыцца нацыянальнай расьлінай і стравай беларусаў, манэты яшчэ не было.

Каталёг памятных манэт Нацыянальнага банку Беларусі складае сотні найменьняў, у тым ліку сэрыю «Сьвяты і абрады беларусаў» — гэта манэты, прысьвечаныя Купальлю, Калядам, Вялікадню, Багачу, Сёмусе, Масьленіцы, Дзядам, Спасу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG