Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі крымінальную справу супраць удзельніка антыпуцінскай акцыі «Ён нам ня цар»


Міхаіл Цакуноў
Міхаіл Цакуноў

Куйбышаўскі раённы суд Санкт-Пецярбургу прызнаў вінаватым удзельніка акцыі «Ён нам ня цар» Міхаіла Цакунова ў парушэньні парадку правядзеньня мітынгу. Яму прысудзілі адміністрацыйны штраф памерам 10 тысяч расейскіх рублёў.

З залі суду Міхаіла павезьлі ў 28-ы аддзел паліцыі для «працягваньня сьледчых дзеяньняў», паведамляе «МБХ-медия». Адначасова ў дачыненьні яго заведзеная крымінальная справа аб прымяненьні гвалту да прадстаўніка ўлады.

У пратаколах у справе Цакунова сказана, што ён прыцягваў увагу грамадзкасьці да праблем карупцыі, сацыяльнай няроўнасьці і блякаваньня Telegram.

Затрыманьне Міхаіл Цакунова адбылося ў садзе Зімовага палаца каля 17 гадзін, калі акцыя пратэсту ўжо падыходзіла да канца. Пры затрыманьні амапаўцы білі Міхаіла — на яго целе маюцца характэрныя для зьбіваньня сьляды: удары наносіліся ў жывот, юнака цягнулі да аўтазака па асфальце. Міхаіла даставілі ў 28-ы аддзел паліцыі, а затым на допыт у Сьледчы камітэт.

Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Санкт-Пецярбургу 5 траўня
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Санкт-Пецярбургу 5 траўня

У дачыненьні да Міхаіла першапачаткова пратакол быў складзены за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, але затым у дакумэнце зьявіўся радок пра тое, што затрыманым выбіў зуб супрацоўніку паліцыі. Пра гэтыя новыя акалічнасьці ў справе Міхаіл даведаўся, ужо знаходзячыся ў аддзеле. Бяззубага амапаўца ён убачыў там жа. Міхаіл упэўнены, што зуб сілавік страціў у іншай сутычцы.

Па ўсёй Расеі 5 траўня адбыліся акцыі пратэсту «Ён нам ня цар», на якіх затрымана больш за 1600 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG