Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі «Ён нам ня цар» у Расеі затрымалі больш за 1600 чалавек. ВІДЭА

абноўлена

Затрыманьне ў Маскве
Затрыманьне ў Маскве

5 траўня ў Расеі праходзяць пратэстныя акцыі «Ён нам ня цар». Яны арганізаваныя прыхільнікамі апазыцыянэра Аляксея Навальнага да чарговай інаўгурацыі Ўладзіміра Пуціна на пасаду прэзыдэнта 7 траўня.

У бальшыні гарадоў акцыі скончыліся затрыманьнямі ўдзельнікаў. Паводле абноўленай інфармацыі, па ўсёй Расеі на акцыях пратэсту «Ён нам ня цар» затрымана больш за 1600 чалавек, паведамляе расейскі сайт маніторынгу палітычнага перасьледу «ОВД-Инфо».​

Радыё Свабода вяла прамыя відэатрансьляцыі зь месца падзей у Маскве.

У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы затрымалі аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага. Яго забралі ў хуткім часе пасьля таго, як апазыцыянэр зьявіўся на плошчы, дзе праходзіць акцыя «Ён нам ня цар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG