Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі падпісаў закон аб ратыфікацыі пагадненьня з Эўразьвязам


Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян учора падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Пагадненьня аб усёабдымным і пашыраным партнэрстве паміж Рэспублікай Армэнія, з аднаго боку, і ЭЗ, а таксама Эўрапейскай супольнасьцю па атамнай энэргіі і краінамі-чальцамі дадзенай арганізацыі, з другога боку». Пра гэта сёньня паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Армэніі.

Нагадаем, закон аб ратыфікацыі пагадненьня, падпісаны паміж Эўразьвязам і Армэніяй 24 лістапада 2017 года ў Брусэлі, парлямэнт Армэніі аднагалосна ратыфікаваў 11 красавіка.

Каб дакумэнт уступіў у поўную сілу, яго павінны ратыфікаваць усе краіны-чальцы ЭЗ, а таксама Эўрапейскі парлямэнт. Дакладныя тэрміны таго, калі завершыцца гэты працэс, не называюцца, аднак пагадненьне часткова пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня.

Ад 13 красавіка ў Ерэване трываюць вулічныя акцыі. Кульмінацыяй сталі падзеі панядзелка і аўторка, калі праціўнікі прэм'ера Саргсьяна пачалі блякаваць асноўныя дарогі ў цэнтры гораду, мелі месца сутычкі з паліцэйскімі і кіроўцамі. Лідэр апазыцыі назваў гэта «аксамітнай рэвалюцыяй».

Апазыцыя вінаваціць Сэржа Саргсьяна ў тым, што ён падмануў народ, трэці раз стаўшы кіраўніком краіны — сёлета пасьля 10 гадоў ва ўладзе скончыўся тэрмін ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

У 2015-м улады ініцыявалі канстытуцыйную рэформу, у выніку якой Армэнія была абвешана парлямэнцкай рэспублікай, а ўся паўната ўлады перайшла да старшыні ўраду. Пра намер вылучыць Саргсьяна на пасаду прэм’ер-міністра кіроўная партыя заявіла 14 красавіка, за тры дні да галасаваньня ў парлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG