Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвясьціў аб намеры правесьці датэрміновыя ўсеагульныя выбары 24 чэрвеня — амаль на паўтара года раней, чым было заплянавана.
Тлумачачы сваё рашэньне 18 красавіка, ён заявіў, што Турэччыне тэрмінова неабходна перайсьці «на выканаўчае прэзыдэнцтва». Эрдаган сказаў, што ён прыняў рашэньне правесьці датэрміновыя выбары раней часу пасьля размовы з кіраўніком нацыяналістычнай партыі МХП Дэўлетам Бахчэлі, які 17 красавіка выступіў з такой ідэяй.
Турэччына пераходзіць ад парлямэнцкай сыстэмы да прэзыдэнцкай, у якой прэзыдэнт будзе мець больш улады. Зьмены ўступяць у сілу пасьля выбараў. Спасылаючыся на тое, што ён назваў спробамі распаліць хаос у Турэччыне, Бахчэлі, саюзьнік Эрдагана, заявіў, што «больш ня варта адкладаць выбары».
Наступныя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары павінны былі адбыцца ў лістападзе 2019 года.