Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад хімічнай атакі ў Сырыі загінулі ня менш за 70 чалавек. ЗША падазраюць Расею


Уходняя Гута. Фота 27 сакавіка
Уходняя Гута. Фота 27 сакавіка

Прынамсі 70 чалавек загінулі ў сырыйскай правінцыі Ўсходняя Гута ў выніку хімічнай атакі, паведамляе ВВС са спасылкай на шпіталь у Дамаску (Damascus Rural Specialty Hospital).

Гэтую лічбу прыводзіць таксама дабрачынная амэрыканская арганізацыя Union of Medical Relief Organizations. Па яе зьвестках, сапраўдная колькасьць ахвяраў можа сягаць 180.

Паведамляецца, што бачковая бомба з утрыманьнем зарыну, верагодна, была скінутая верталётам.

У Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША лічаць, што атака была зроблена пры падтрымцы Расеі. У паведамленьні гаворыцца, што Расея «у выніку нясе адказнасьць».
«Гісторыя выкарыстаная хімічнай зброі рэжымам супраць уласнага народу бясспрэчная», — паведамілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце.

Урад Сырыі назваў абвінавачаньне ў хімічнай атацы «сфабрыкаваным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG