Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кайзэр, Гёрынг і савецкія бонзы з паляўнічымі трафэямі ў Белавескай пушчы. ФОТА


Фатаздымкі новага міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжы шакавалі некаторых карыстальнікаў сацыяльных сетак. На сваёй старонцы «ЎКантакце» чыноўнік публікаваў здымкі са зброяй і целамі забітых жывёлін.

Пасьля прызначэньня Віталь Дрожжа выдаліў сваю старонку.

«Недарэчна, што ён быў дырэктарам нацпарку». Што вядома пра паляваньне новага «ляснога» міністра

Паляваньне на дзікіх жывёлаў у Беларусі дазволенае. Аднак абаронцы жывёлаў крытыкуюць выпадкі, калі ў публічнай прасторы зьяўляюцца фатаздымкі трафэяў паляўнічых. Пасьля хвалі крытыкі ў адрас былога прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, які да нядаўняга часу быў зацятым паляўнічым, ён публічна заявіў, што замест зброі будзе мець пры сабе на паляваньні фотакамэру.

Свабода сабрала фатафакты паляваньня дзяржаўных дзеячаў розных эпох у Белавескай пушчы.

Аляксандар ІІІ на паляваньні ў Белавескай пушчы, жнівень 1884 году.
Аляксандар ІІІ на паляваньні ў Белавескай пушчы, жнівень 1884 году.

Пра ўдзел у паляваньні ў Белавескай пушчы царскай сям’і захаваўся ўспамін князёўны Тацяны з 21 верасьня 1912 году. Яна назвала паляваньне «страшэнна вясёлым і добрым».

Мікалай ІІ.
Мікалай ІІ.

Паляўнічыя трафэі на фоне Белавескага імпэратарскага палацу.
Паляўнічыя трафэі на фоне Белавескага імпэратарскага палацу.

​У жніўні 1915 году Белавескую пушчу занялі нямецкія войскі. 12 лістапада ў пушчы паляваў імпэратар Нямеччыны Вільгельм ІІ і застрэліў аднаго зубра. Цікава, што за некалькі месяцаў да таго акупацыйныя войскі забаранілі паляваньне на зуброў. За яго належала нават сьмяротнае пакараньне.

У міжваенны час у Белавескай пушчы любіў паляваць тагачасны польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі. На гэтым фатаздымку ён першы справа (у белым гарнітуры).

Некалькі разоў на запрашэньне Масьціцкага ў Пушчы паляваў адзін са стваральнікаў ІІІ Райху Герман Гёрынг. У 1938 годзе менавіта ў Пушчы польскія ўлады ўручылі Гёрынгу Ордэн «Белага Арла», галоўную ўзнагароду Польшчы.

Прадстаўнікі польскага ўраду на паляваньні ў Белавескай пушчы, 1931 год

Жонка міністра замежных справаў Італіі Эда Чана каля ўпаляванага ёю трафэя. Белавеская пушча, 1939 год.
Жонка міністра замежных справаў Італіі Эда Чана каля ўпаляванага ёю трафэя. Белавеская пушча, 1939 год.

У пасьляваенны час Белавеская пушча стала месцам для паляваньня савецкіх вярхоў. Любіў наведваць Пушчу Мікіта Хрушчоў. На ягонае запрашэньне пастраляць у жывёлаў прыяжджалі кіраўнікі іншых сацыялістычных дзяржаваў — Тодар Жыўкаў, Янаш Кадар, Эрых Гонэкер, Ёсіп Броз Ціта, Рауль Кастра.

Паляваць у Белавескай пушчы, у тым ліку і на жывёлаў з «Чырвонай кнігі», любілі і высокія чыноўнікі БССР.

Каля Выганаўскага возера старшыня Савету міністраў БССР Ціхан Кісялёў упаляваў чырвонага каршуна, рэдкую драпежную птушку, якой у Беларусі ніколі не было больш за пяць параў.

Мінпрыроды пра паляўнічыя трафеі новага «ляснога» міністра: «Міністры таксама людзі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG