Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі МЗС: Юлія Скрыпаль не прыняла прапанову аб дапамозе ад Расеі


Юлія Скрыпаль
Юлія Скрыпаль

Дачка атручанага ў Солсбэры былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля Юлія не прыняла прапанову аб дапамозе з боку амбасады Расеі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі.

У заяве брытанскага зьнешнепалітычнага ведамства адзначаецца, што Юліі Скрыпаль перадалі прапанова аб консульскай дапамогі Расеі, але на дадзены момант яна ім не скарысталася.

Раней у чацьвер паліцыя Лёндану апублікавала першую заяву Юліі Скрыпаль з моманту яе атручваньня. Паводле словаў Скрыпаль, яна прыйшла ў сьвядомасьць больш за тыдзень таму і з кожным днём ёй становіцца ўсё лепш. Скрыпаль дзякуе ўсім, хто жадае ёй выздараўленьня, а таксама лекарам бальніцы ў Солсбэры, дзе яна лечыцца.

Паліцыя каля дому Сяргея Скрыпаля
Паліцыя каля дому Сяргея Скрыпаля

У заяве не ўтрымліваецца ніякіх камэнтароў адносна аўдыёзапісу, апублікаванага сёньня тэлекампаніяй «Россия-1», якая сьцьвярджае, што гаворка ідзе пра тэлефонную размову Юліі Скрыпаль і пляменьніцы Сяргея Скрыпаля Вікторыі. У гэтай гутарцы ад імя дачкі Скрыпаля сьцьвярджаецца, што былы агент ГРУ таксама ідзе на папраўку — у той час як лекары бальніцы ў Солсбэры заяўлялі, што ён па-ранейшаму ў крытычным стане.

Брытанскія ўлады абвінавачваюць Расею ў датычнасьці да атручваньня Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» 4 сакавіка. Масква гэтыя абвінавачваньні адпрэчвае. Рада бясьпекі ААН у чацьвер вечарам абмяркуе «справу Скрыпаля» на адкрытым пасяджэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG