Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Скрыпаля загаварыла


Паліцыянты каля дома Сяргея Скрыпаля
Паліцыянты каля дома Сяргея Скрыпаля

Юлія Скрыпаль, якая стала разам са сваім бацькам Сяргеем Скрыпалем ахвярай атручэньня ў брытанскім горадзе Солсбэры, выступіла зь першай афіцыйнай заявай з моманту свайго атручэньня.

Заяву ад яе імя апублікавала брытанская паліцыя. У ім Юлія Скрыпаль кажа, што апрытомнела больш за тыдзень таму, і цяпер «яе сілы прыбываюць з кожным днём». Яна дзякуе ўсім, хто жадае ёй выздараўленьня, а таксама лекарам шпіталя ў Солсбэры, дзе яна лечыцца, і жыхарам гэтага гораду.

Юлія Скрыпаль таксама прызнаецца, што «крыху дэзарыентаваная» ў сувязі са здарэньнем зь ёй і заклікае ўсіх паважаць яе прыватнае жыцьцё падчас лячэньня і аднаўленьня.

У заяве не ўтрымліваецца ніякіх камэнтароў адносна аўдыёзапісу, апублікаванага сёньня тэлекампаніяй «Россия-1», у якім сьцьвярджаецца, што гаворка ідзе пра тэлефонную размову Юліі Скрыпаль і пляменьніцы Сяргея Скрыпаля Вікторыі. У гэтай гутарцы ад імя дачкі Скрыпаля сьцьвярджаецца, што былы агент ГРУ таксама ідзе на папраўку — тым часам як лекары шпіталя ў Солсбэры заяўлялі, што ён па-ранейшаму ў крытычным стане. Тэлекампанія падкрэсьліла, што ня можа пацьвердзіць сапраўднасьць запісу.

Лёндан абвінавачвае Расею ў датычнасьці да атручэньня бацькі і дачкі Скрыпалёў нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» 4 сакавіка, Масква гэта адмаўляе. Рада бясьпекі ААН у чацьвер увечары абмяркуе «справу Скрыпаля» на адкрытым пасяджэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG