Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэкін не пацьвярджае, што лідэр КНДР Кім Чэн Ын пабываў у Кітаі


Прэсавая сакратарка міністэрства замежных спраў Кітаю Хуа Чунінг
Прэсавая сакратарка міністэрства замежных спраў Кітаю Хуа Чунінг

Міністэрства замежных спраў Кітаю заявіла ў аўторак, што не разумее паведамленьняў агенцтва Bloomberg, у якіх гаворыцца, што ў цяперашні час у КНР знаходзіцца паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын.

Кітай мае традыцыйна сяброўскія адносіны з Паўночнай Карэяй, дадала прэсавая сакратарка міністэрства Хуа Чунінг, выступаючы на чарговым брыфінгу.

Раней крыніца агенцтва Reuters у Пэкіне паведаміла, што цягнік, у якім, як лічыцца, знаходзілася высокапастаўленая дэлегацыя з Паўночнай Карэі, пакінуў Пэкін у аўторак.

Дыпляматычныя крыніцы паведамілі, што высокапастаўлены паўночнакарэйскі чыноўнік знаходзіўся ў Пэкіне ў сувязі з падрыхтоўкай "шэрагу гістарычных сустрэч" Кім Чэн Ына на найвышэйшым узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG