Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце стартуюць выбары прэзыдэнта


Скрынкі з выявай кандыдата ў прэзыдэнты і дзейнага кіраўніка Эгіпту Абдэля Фатаха ас-Сісі ў ягоным штабе перад выбарамі
Скрынкі з выявай кандыдата ў прэзыдэнты і дзейнага кіраўніка Эгіпту Абдэля Фатаха ас-Сісі ў ягоным штабе перад выбарамі

У Эгіпце 26 сакавіка пачынаюцца выбары прэзыдэнта краіны. Паводле папярэдніх прагнозаў, дзейны кіраўнік дзяржавы Абдэль Фатах ас-Сісі мае высокія шанцы другі раз быць выбраным на чатырохгадовы тэрмін.

Галасаваньне працягнецца тры дні ва ўмовах павышаных захадаў бясьпекі. Афіцыйныя вынікі, як чакаецца, будуць абвешчаныя 2 красавіка.

Участкі будуць працаваць на працягу 12 гадзін штодня для ўдзелу ў галасаваньні больш як 60 мільёнаў зарэгістраваных выбарнікаў.

Сапернікам ас-Сісі зьяўляецца непапулярны ў палітычных колах кандыдат Муса Мустафа Муса, які раней быў прадстаўніком кампаніі дзейнага прэзыдэнта. Ён сьцьвярджае, што ня ёсьць «марыянэткай» ас-Сісі.

63-гадовы Абдэль Фатах ас-Сісі заявіў, што гэта не яго віна, што няма сур’ёзнага саперніка.

Эгіпэцкі цэнтар экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» прыгразіў нападамі на месцы, зьвязаныя з выбарамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG