Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram у Расеі паставілі перад выбарам: перадача ключоў шыфраваньня ФСБ ці блякаваньне


Сёньня Вярхоўны суд РФ разглядаў пазоў кампаніі Telegram Messenger да ФСБ Расеі і стаў на бок спэцслужбы.

Кампанія патрабавала прызнаць несапраўдным загад ФСБ, на падставе якога яе ў кастрычніку мінулага года аштрафавалі на 800 тысячаў рублёў (прыблізна 14 тысячаў даляраў). Telegram тады адмовіўся перадаць сілавікам ключы шыфраваньня паведамленьняў. ФСБ патрабавала даць ёй ключы, настойваючы, што мае права атрымліваць такую інфармацыю. Аднак суд у аўторак пастанавіў, што спэцслужба мае права патрабаваць ключы шыфраваньня.

У Telegram спасылаліся на Канстытуцыю Расеі, якая гарантуе таямніцу перапіскі. Аднак у ФСБ у адказ заявілі, што паведамленьні карыстальнікаў месэнджару нібыта не зьяўляюцца інфармацыяй, якую ахоўвае Канстытуцыя. Адвакат кампаніі Раміль Ахметгаліеў заявіў падчас сёньняшняга разгляду справы ў Вярхоўным судзе РФ, што Telegram не можа выканаць патрабаваньне ФСБ, паколькі лічыць сваім абавязкам захаваць таямніцу перапіскі.

Тым часам фэдэральнае агенцтва «Роскомнадзор» даслала адміністрацыі мэсэнджару Telegram паведамленьне з патрабаваньнем выканаць закон і перадаць ключы шыфраваньня паведамленьняў Фэдэральнай службе бясьпекі (ФСБ) Расеі. У Telegram ёсьць на гэта 15 дзён. Пасьля заканчэньня гэтага тэрміну «Роскомнадзор» зможа зьвярнуцца ў суд для блякаваньня месэнджара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG