Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сакавіка ў Вялікім тэатры — «Лебядзінае возера». А каля тэатру — сьвяткаваньне юбілею БНР


Нацыянальны тэатар опэры і балету
Нацыянальны тэатар опэры і балету

Сьвяткаваньне 25 сакавіка сотых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР на пляцоўцы перад менскай опэрай ня выкліча зьменаў у працы тэатру.

Пра гэта Свабодзе сказалі ў адміністрацыі Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

Заплянаваныя спэктаклі адмяняць ня будуць, у тэатры спадзяюцца на паразуменьне з арганізатарамі мітынгу і канцэрту.

Паводле рэпэртуару на 25 сакавіка ў тэатры опэры і балету заплянаваныя два спэктаклі: дзіцячая опэра «Доктар Айбаліт» — аб 11-й раніцы, і балет Пятра Чайкоўскага «Лебядзінае возера» — а 18-й гадзіне. На пляцоўцы перад тэатрам Менгарвыканкам з 14-й да 19-й гадзіны даў дазвол на мітынг і сьвяточны канцэрт з нагоды юбілею БНР.

Тэатар опэры і балету, архіўнае фота
Тэатар опэры і балету, архіўнае фота

Намесьнік дырэктара тэатру Валеры Гедройц сказаў Свабодзе, што спэктаклі адмяняць ня будуць, білеты прададзеныя:

«Мы са свайго боку забясьпечым, каб спэктаклі прайшлі годна, адпаведна, як і ва ўсе астатнія дні. Бо паход у наш тэатар для людзей — сьвята. Так што мы працуем па сваім пляне. Будзем працаваць у штатным рэжыме.

Я спадзяюся, што канцэрт на пляцоўцы перад тэатрам не перашкодзіць нашым гледачам. Канцэрт, наколькі я ведаю, адбудзецца днём, а дзіцячы спэктакль у нас раніцай, вечаровы — а 18-й гадзіне. Гукаізаляцыя ў нас добрая. Адзіная нязручнасьць можа быць для тых, хто прыедзе ў тэатар на аўтамабілях. У нас ёсьць стаянка для службовага транспарту, найперш для людзей, якія працуюць у тэатры, ну і астатнія месцы — для гледачоў. Хто прыедзе раней, можа прыпаркавацца», — кажа намесьнік дырэктара тэатру опэры і балету Валеры Гедройц.

Білеты на пастаноўкі 25 сакавіка амаль распрададзеныя. За два тыдні на пастаноўку «Лебядзінага возера» засталося некалькі квіткоў на балькон і ў бэльэтаж.

Бел-чырвона-белыя сьцягі дазволеныя. Арганізатары канцэрту на Дзень Волі сустрэліся з міліцыяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG