Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як абараніцца ад схаванага майнінгу. Парады Сьледчага камітэту


Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

Сьледчы камітэт зьвярнуў увагу на зьяўленьне шкоднага праграмнага забесьпячэньня для схаванага майнінгу крыптавалют. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 5 лютага сьледчы па асабліва важным справам галоўнага сьледчага ўпраўленьня СК Аляксандар Махнач, піша БЕЛТА.

З дапамогай укараненьня шкоднага кода кампутар выкарыстоўваецца як частка бот-сеткі для майнінгу крыптавалют. Такім чынам дэвайс працуе ўвесь час.

«Таму трэба кантраляваць уключанасьць сваіх ноўтбукаў, працу ўсіх дэвайсаў, каб не станавіцца ахвярамі», — падкрэсьліў Аляксандар Махнач.

Прадстаўнік Сьледчага камітэту падзяліўся меркаваньнем, што такія злачынствы часьцей зьдзяйсьняюцца маладзёнамі 15-20 гадоў. Гэтая выснова грунтуецца на памеры сумаў, якія патрабуюць вымагальнікі і вялікай колькасьці памылак у іх паведамленьнях.

Што рабіць, калі кампутар пачынае марудзіць?

  • Пераўсталяваць апэрацыйную сыстэму і ўсталёўваць далейшыя абнаўленьні.
  • Сачыць за прадукцыйнасьцю працэсару праз «Дыспэтчара задач» для Windows ці «Маніторынг сыстэмы» для MacOS.
  • Усталяваць пашырэньне для браўзэру, якое будзе выяўляць скрыпты-майнэры. TUT.BY раіць усталяваць дадаткі No Coin (Google Chrome), Mining Blocker (Google Chrome, Firefox, Opera), NoScript (Firefox) ці ScriptSafe (Google Chrome, Firefox, Opera).
  • Ня клікаць на падазроныя спасылкі, не адкрываць спам.

Якая адказнасьць за «вірусы для майнінгу»?

Паводле прадстаўніка СК, калі грамадзянін настойвае на прыцягненьні распаўсюднікаў шкодных праграм да адказнасьці, яму неабходна напісаць заяву ў аддзяленьні міліцыі. Пры гэтым уся тэхніка заяўніка будзе канфіскавана для экспэртызы. Без экспэртнага заключэньня аб шкоднасьці праграм, прыцягнуць зламысьнікаў да адказнасьці не атрымаецца.​

Майнінг — гэта працэс рэгулярнай праверкі блёкаў транзакцый сыстэмы блокчэйну. Той, хто мае найбольш вылічальных магутнасьцяў, можа хутчэй за астатніх спраўдіць шыфр блёку і забраць сваё ўзнагароджаньне крыптавалютай.

Дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» легалізаваў працэс майнінгу, гэтая дзейнасьць ня будзе лічыцца прадпрымальніцкай. Паводле дакумэнту фізычныя асобы маюць права займацца майнінгам, захоўваць токены (манэты), а таксама набываць і прадаваць іх.

Што там у новым «ІТ-дэкрэце»? Каротка пра асноўнае

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG