Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар «СБ»: «Настаўнікам карысна чытаць дзяржаўную прэсу»


Дзьмітры Жук, новы галоўны рэдактар «Савецкай Беларусіі» заявіў, што настаўнікам карысна чытаць дзяржаўную прэсу. Так ён абгрунтаваў абавязковую падпіску на «СБ» у перадачы «Клюб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1».

Дзьмітрый Жук адказаў на адкрыты ліст пісьменьніцы Яўгеніі Пастарнак. Яна зьвяралася да новага рэдактара «СБ» з просьбай скасаваць прымусовую падпіску на сваю газэту. Па яе словах, работнікаў многіх дзяржаўных установаў, настаўнікаў «пад пагрозай звальненьня ці пазбаўленьня прэмій» адміністрацыя прымушае выпісваць шэраг пэрыядычных выданьняў, «фактычна вымагаючы ў людзей грошы».

«Я ня ведаю ніводнага настаўніка, звольненага за падпіску — адмову альбо не адмову, — сказаў Жук. — Як журналіст, чалавек і грамадзянін катэгарычна перакананы, што людзям, нанятым на працу дзяржавай, карысна чытаць дзяржаўную прэсу. Тым больш настаўнікам — тым, хто павінен чытаць шмат і рознага. Як карыстацца, кожны для сябе вырашыць».

На думку Жука, гэта нармальна, што «дзяржава прасоўвае менавіта свае выданьні».

Павел Якубовіч, былы рэдактар «Советской Белорусіі», дадаў настаўнікам выдзяляюцца сродкі для падпіскі на прэсу. Ён сказаў, што ня ведае ніводнага выпадку, калі настаўнік ці лекар быў звольнены за адмову падпісацца на дзяржаўную газэту.

«Гэта стандартнае і даволі прымітыўнае абвінавачваньне пра тое, што настаўнікам навязваюць, — сказаў Якубовіч. — Шмат прыходзілася мне гаварыць, зьвяртаючыся да настаўнікаў. Ну каго з вас сілком прымусілі пад пагрозай (падпісацца на газэту — РС). Зваротнай сувязі я не атрымліваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG