Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Прыходзька пракамэнтаваў расьсьледаваньне Навальнага


Сяргей Прыходзька
Сяргей Прыходзька

Чыноўнік назваў апазыцыянэра «палітычным няўдачнікам», а апублікаваную ім інфармацыю аб датычнасьці Прыходзькі да карупцыі «спробаю зладзіць правакацыю, бязладна зьмяшаўшы ўсё магчымае і немагчымае».

«Па вялікім рахунку на такое трэба было бы адказаць па-мужчынску, але застанемся ў рамках прававога поля», — заявіў Прыходзька. Ён пры гэтым адмовіўся падаваць на Навальнага ў суд, паведамляе РБК.

Аляксей Навальны абвінавачвае Прыходзьку ў карупцыі. Паводле дадзеных апазыцыянэра, чыноўнік ў жніўні 2016 году года правёў тры дні на яхце мільярдэра Алега Дзерыпаскі.

Намесьнік старшыні ўраду Расеі і алігарх плавалі на судне каля берагоў Нарвэгіі разам зь «дзяўчатамі з эскорт-агенцтваў».

Гэта стала вядома з Інстаграму і кнігі адной з гэтых дзяўчат — «Насьці Рыбкі» зь Беларусі. Навальны лічыць «хабарам» тое, што Дзерыпаска «катае на ўласнай яхце чыноўніка найвышэйшага рангу».

Акрамя гэтага, як сьцьвярджае апазыцыянэр, Прыходзька за хабар набыў у Маскве і Падмаскоўі нерухомасьць на агульную суму амаль мільярд рублёў.

Дзерыпаска, у сваю чаргу, на думку Навальнага, мог быць адным з пасярэднікаў Крамля пры ўмяшаньні Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе. Менавіта гэтую тэму алігарх і Прыходзька нібыта абмяркоўвалі падчас плаваньня на яхце.

Алег Дзерыпаска раней ужо пракамэнтаваў расьсьледаваньне Навальнага. Ён заявіў, што апублікаваныя апазыцыянэрам зьвесткі «ня маюць ніякага дачыненьня да рэчаіснасьці», зьяўляюцца «плёнам ўяўленьня групы асоб» і «адным з праяў заказной кампаніі, накіраванай на дыскрэдытацыю рэпутацыі» мільярдэра.

Дзерыпаска мае намер падаць на Навальнага ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG