Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбыў эўракамісар у пытаньнях палітыкі суседзтва, сустрэнецца з Лукашэнкам і апазыцыяй


Эўракамісар Ёганэс Ган
Эўракамісар Ёганэс Ган

30 студзеня адбываецца візыт у Беларусь эўракамісара ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Ёганэса Гана.

Праграмай заплянаваная сустрэча Ёганэса Гана з Аляксандрам Лукашэнкам, Андрэем Кабяковым, Уладзімерам Макеем, а таксама прадстаўнікамі апазцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Як паведамілі ў МЗС Беларусі, бакі абмяркуюць узаемаадносіны Беларусі і Эўразьвязу, у тым ліку пэрспэктывы гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў сфэры міжнароднай тэхнічнай дапамогі, умацаваньне палітычнага дыялёгу па лініі Беларусь ЭЗ.

Па выніках перамоваў пройдзе сумесная прэс-канфэрэнцыя Ўладзімера Макея і Ёганэса Гана.

Эўрапейскі чыноўнік таксама сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым.

Візыт Гана ў Беларусь плянаваўся летась у кастрычніку, аднак быў перанесены ў сувязі «зь нечаканымі пытаньнямі», якія ўзьніклі пры падрыхтоўцы паседжаньня Эўрапейскай рады ў Брусэлі.

27 кастрычніка 2017 году эўракамісар сустрэўся з Андрэем Кабяковым у Люксембургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG