«Лябараторыя Касперскага» зьвярнулася ў суд у ЗША з патрабаваньнем адмяніць распараджэньне Міністэрства ўнутранай бясьпекі краіны аб забароне прадуктаў кампаніі ў амэрыканскіх дзяржаўных структурах. У кампаніі сьцьвярджаюць, што распараджэньне міністэрства парушае права на належны судовы разгляд, гарантаванае Канстытуцыяй ЗША.
Улетку 2017 году ўлады ЗША забаранілі ўрадавым структурам краіны выкарыстоўваць праграмы «Лябараторыі Касьперскага» праз падазрэньне ў сувязях з Крамлём і расейскімі спэцслужбамі. «Лябараторыя Касьперскага» супрацоўніцтва адмаўляе.
18 сьнежня кампанія падала пазоў у суд з патрабаваньнем адмяніць дырэктыву. Цяпер забарона працягвае дзейнічаць, таму «Лябараторыя Касьперскага» накіравала хадайніцтва з просьбай прыпыніць дзеяньне дырэктывы на час разбору. Кампанія спадзяецца, што хадайніцтва паскорыць разгляд асноўнага пазову.
WSJ: расейскія хакеры атрымалі доступ да дадзеных АНБ з дапамогай «Антывіруса Касьперскага»
У канцы кастрычніка 2017 году «Лябараторыя Касьперскага» прызнала, што іх прадукт загрузіў у «воблака» архіў з файламі, пазначанымі як сакрэтныя. Кіраўнік кампаніі Яўгеній Касьперскі заявіў, што файлы былі атрыманы «выпадкова» і выдалены адразу ж пасьля таго, як яму было ўказана на іх сакрэтны характар.
13 сьнежня 2017 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб забароне на выкарыстаньне прадукцыі «Лябараторыі Касьперскага» амэрыканскім урадам.