Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Эўразьвязу заклікалі Вялікабрытанію застацца


Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск (зьлева) і старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер
Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск (зьлева) і старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер прапанавалі Вялікабрытаніі не пакідаць Эўразьвяз.

Туск падчас выступу ў Эўрапарлямэнце адзначыў, што калі Лёндан ня зьменіць свой погляд на тое, што адбываецца, то Брэксіт «стане рэальнасьцю з усімі нэгатыўнымі наступствамі». «Нашыя сэрцы па-ранейшаму адкрытыя для Вялікабрытаніі», — сказаў Туск.

Юнкер падтрымаў пазыцыю Туска і выказаў надзею, што брытанскія ўлады пачуюць яго словы. «Нашыя дзьверы па-ранейшаму адкрытыя», — адзначыў кіраўнік Эўракамісіі.

Перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу пачаліся 19 чэрвеня ў Бруселі. Яны працягнуцца да канца 2018 году. Пасьля гэтага бакам даецца шэсьць месяцаў на ратыфікацыю дамоўленасьцяў у нацыянальных парлямэнтах.

Улетку 2016 году брытанцы прагаласавалі на рэфэрэндуме за выхад з Эўразьвязу. Вялікабрытанія далучылася да ЭЗ у 1973 годзе і стане першай краінай, якая яго пакіне. Законапраект аб Брэксіце прадугледжвае адмену акту аб Эўрапейскіх супольнасьцях 1972 году, на падставе якога краіна ўступіла ў Эўразьвяз, а таксама замену законаў Эўразьвязу брытанскімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG