Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс на мяжы новай рэвалюцыі. Пратэсты ў сёмую гадавіну «Арабскай вясны»


Сотні людзей у нядзелю выйшлі на вуліцы сталіцы Туніса на чарговую дэманстрацыю пасьля тыдня акцыяў пратэсту ў розных гарадах краіны. Пратэстныя выступы выкліканыя ростам незадаволенасьці сацыяльна-эканамічныя праблемы ў туніскім грамадзтве.

У нядзелю таксама адзначалася сёмая гадавіна паўстаньня «Арабскай вясны» ў Тунісе, у выніку якой быў зрынуты прэзыдэнт Зін аль-Абідзін бэн Алі, які знаходзіўся ва ўладзе 23 гады.

«Праца, свабода, годнасьць» — гэты лёзунг, які скандавалі сем гадоў таму, зноў загучаў падчас дэманстрацыяў на мінулым тыдні.

«Рэвалюцыя не прынесла нічога канкрэтнага ў нашым паўсядзённым жыцьці, якая станавілася ўсё горшай — заявіла Фаціма бэн Хасін. — Палітыкі, якіх турбуе толькі ўласны камфорт, пакідаюць нас у адчайным становішчы».

У суботу, пасьля некалькіх дзён пратэсту супраць мераў жорсткай эканоміі, улады Туніса абвясьцілі аб плянах павелічэньня дапамогі маламаёмасным сем’ям.

У суботу некалькі соцень чалавек выйшлі на вуліцы горада Сідзі-Бу-Зід, дзе ў 2011 годзе пачалося паўстаньне. У пятніцу дэманстранты ў розных гарадах краіны размахвалі жоўтымі карткамі, якія сымбалізуюць папярэджаньне ўраду, і трэсьлі батонамі хлеба, што сымбалізавала паўсядзённую барацьбу за магчымасьць набыць тавары першай неабходнасьці.

Абурэньне ўзмацнілася пасьля рашэньня ўрада аб павышэньні цэнаў, прынятага раней у гэтым месяцы.

Пачынаючы з панядзелка 8 студзеня ў сталіцы і іншых гарадах былі разгорнутыя сілы бясьпекі. Былі арыштаваныя некалькі соцень чалавек, у тым ліку апазыцыйных палітыкаў. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненьні ў сутыкненьнях з паліцыяй. 55 гадовы мужчына памёр некалькі дзён таму, але абставіны яго сьмерці застаюцца няяснымі.

Дэманстрацыі набралі абароты на фоне росту незадаволенасьці рашэньнем урада аб павышэньні падаткаў ва ўмовах і без таго высокай інфляцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG