Багацьце Марка Цукербэрга зьменшылася да 74 млрд даляраў.
Заява аб будучых зьменах стужкі Facebook абышлася сузаснавальніку гэтай сацыяльнай сеткі Марку Цукербэргу у 3,3 млрд даляраў.
Паводле дадзеных Bloomberg Billionaires Index, пасьля таго, як Цукербэрг абвясьціў аб плянах унесьці зьмены ў стужку навін Facebook, акцыі кампаніі ўпалі на 4,5%. У выніку багацьце Цукербэрга, згодна агенцтва, паменшылася з 77,3 да 74 млрд даляраў.
Цукербэрг страціў чацьвёртае месца ў рэйтынгу самых багатых людзей сьвету паводле вэрсіі Bloomberg, саступіўшы яго ўладальніку Zara Амансіё Артэгу, — гаворыцца ў паведамленьні.
Напярэдадні заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукербэр паведаміў, што стужка навін Facebook стане часьцей адлюстроўваць запісы сяброў, а прыярытэт пастоў СМІ і кампаній, наадварот, зьнізіцца.