Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамесьнікам больш ня трэба рэгістравацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі 


Вырабы магілёўскіх рамесьнікаў
Вырабы магілёўскіх рамесьнікаў

У Беларусі пачаў дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ № 364, які спрашчае працу рамесьнікаў.

Істотна пашыраны пералік відаў рамесьніцкай дзейнасьці «на аснове ручной працы». Цяпер гэтым можна займацца без рэгістрацыі ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў, дастаткова заяўнага прынцыпу.

Калі дагэтуль рамесьнікам дазвалялася прадаваць сваю прадукцыю або на рынку, або праз пасярэдніцтва крамаў, то цяпер гэта можна рабіць па месцы жыхарства ці вытворчасьці, а таксама ў любых месцах, прызначаных для гандлю. Апроч таго, яны могуць адпраўляць пакупнікам свае вырабы па пошце і рэкламаваць іх у інтэрнэце.

Для таго, каб у Беларусі стаць рамесьнікам, трэба заплаціць збор — адну базавую велічыню на год. Ад пачатку 2018 году яна складае 24,5 рублёў.

Паводле прагнозаў Дэпартамэнту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі, новыя правілы дзейнасьці дазволяць павялічыць колькасьць рамесьнікаў у краіне ў 2-3 разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG