Кампанія, паводле яго, пачала атрымліваць больш скаргаў на тое, што камэрцыйныя паведамленьні выцясьняюць запісы сяброў карыстальнікаў.
Цяпер каманда Facebook будзе канцэнтравацца не на дапамозе карыстальнікам у пошуку важнага кантэнту, а на падтрыманьні значных сацыяльных кантактаў.
Цукербэрг падкрэсліў, што на ўкараненьне новаўвядзеньняў пойдзе некалькі месяцаў. Ён таксама выказаў здагадку, што ў выніку гэтых зьменаў людзі будуць праводзіць менш часу на Facebook, але ён стане больш каштоўным.
Летась Facebook запусьціў кампанію барацьбы з ілжывымі навінамі. Буйныя інфармацыйныя агенцтвы дапамагалі сацсетцы маркіраваць сумнеўныя публікацыі. Кампанія таксама супрацоўнічае з расьсьледаваньнем Сэнату ЗША меркаванага ўмяшаньня Расеі ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта ў 2016 годзе.
Карыстальнікі Facebook цяпер могуць даведацца, ці былі яны падпісаныя на старонкі ў сацыяльных сетках, якія публікавалі «расейскую прапаганду». А менавіта пасты, створаныя так званай «фабрыкай троляў» — расейскім Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў.