Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелАЗ гатовы прадаваць свае машыны за біткойны


ААТ «БелАЗ» — кіроўная кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» гатовая разглядаць прапановы аб рэалізацыі сваёй прадукцыі за крыптавалюту. Інфармацыя пра гэта апублікаваная 10 студзеня на сайце прадпрыемства.

«Наяўныя грошы паступова сыходзяць у мінулае. На зьмену ім ідуць банкаўскія карткі і электронныя кашалькі. Аднак пару гадоў таму зьявілася навінка, якая можа перавярнуць увесь фінансавы сьвет. Гаворка ідзе пра віртуальныя грошы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пры гэтым адзначаецца, што «БелАЗ» хоча зрабіць сваю прадукцыю больш даступнай. Завод разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства за крыптавалюты з 11 па 30 студзеня.

21 сьнежня Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які сярод іншага дазволіў выкарыстаньне крыптавалют і ўкараненьня смарт-кантрактаў. Паводле Лукашэнкі, Беларусь фактычна стала першай у сьвеце дзяржавай, што адкрывае шырокія магчымасьці для выкарыстаньня тэхналёгіі блокчэйн.

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах:

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

Большасьць нормаў дэкрэту набудзе моц у сакавіку 2018 году. Да гэтага часу ўрад павінен падрыхтаваць шэраг нарматыўных дакумэнтаў для рэалізацыі яго палажэньняў. Пры гэтым экспэрты адзначаюць, што дэкрэтам да канца не растлумачаны многія пытаньні, якія тычацца, у прыватнасьці, правядзеньня ICO і выкарыстаньня крыптавалют.

Што там у новым «ІТ-дэкрэце»? Каротка пра асноўнае

ААТ «БелАЗ» за мінулы год павялічыла экспарт прадукцыі на 84,8% да ўзроўню 2016 году. У абсалютным выражэньні аб’ём экспарту павялічыўся на 349 млн даляраў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG