Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ робіць больш жорсткімі правілы для крыптавалют, каб прадухіліць адмываньне сродкаў і фінансаваньне тэрарызму


Эўрапейскі Зьвяз пагадзіліся ўвесьці больш жорсткія правілы для крыптавалют, каб прадухіліць адмываньне сродкаў і фінансаваньню тэрарызму. Яны будуць тычыцца абменных онлайн-плятформаў для біткойнаў (Bitcoin) і іншых крыптавалютаў, паведамляе DW.

«Гэтае пагадненьне прынясе больш празрыстасьці, каб палепшыць барацьбу з адмываньнем грошай, а таксама адрэжа грошы для тэрарыстаў», — адзначыла эўракамісар у пытаньнях правасудзьдзя Вера Юрава.

Паведамляецца, што сярод іншага новыя правілы ЭЗ абавязваюць біткойн-плятформы і онлайн-гаманцы крыптавалют ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, уводзяць абмежаванае выкарыстаньне prepaid-картак для разьлікаў, дазваляюць сьледчым органам мець больш доступу да інфармацыі, у прыватнасьці да банкаўскіх рэестраў, а таксама даюць «асобам з абгрунтаванай цікавасьцю» доступ да дадзеных што да даверанай уласнасьці.

Рашэньне ЭЗ было прынятае на хвалі імклівага росту курсу біткойна, які падаражэў больш чым на 1700% за бягучы год.

Крытыкі закідаюць крыптавалюце стварэньня фінансавай бурбалкі, прыхільнікі лічаць яе плацёжным сродкам будучыні.

Плюс 9% за суткі. Біткойн каштуе ўжо амаль 18 тысяч даляраў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG