Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёлягі: 25 працэнтаў расейцаў задумваліся пра эміграцыю


Часьцей за ўсё дзеля лепшых умоў жыцьця

Чвэрць грамадзян Расіі задумваліся пра эміграцыю. Такія дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтру», якія падае сёньня «Коммерсант».

Амаль кожны пяты расеец хацеў бы паехаць за межы былога СССР на пастаяннае месца жыхарства. У 2015 годзе колькасьць ахвочых складала 12 працэнтаў.

«Верагодна» не хацелі б пакідаць Расею 28 працэнтаў рэспандэнтаў і «напэўна» не жадаюць зьяжджаць 47 працэнтаў. Па адным працэнце «зьбіраюць дакумэнты на выезд» або «прынялі цьвёрдае рашэньне зьехаць». Пры гэтым, як адзначыў генэральны дырэктар «Левада-цэнтру» Леў Гудкоў, рэальна з краіны зьяжджаюць усяго 0,5 працэнта расейцаў.

У якасьці прычыны, якая прымушае грамадзян Расеі думаць аб ад’езьдзе з краіны, рэспандэнты часьцей за ўсё называюць лепшыя ўмовы жыцьця за мяжой, нестабільную эканамічную сытуацыю ў Расіі, жаданьне забясьпечыць дзецям годную і надзейную будучыню, а таксама адсутнасьць у краіне абароны ад самавольства ўладаў і чыноўнікаў.

Апытаньне таксама паказала, што палову расейцаў не хвалюе, што іх суайчыньнікі адпачываюць на Захадзе, купляюць там маёмасьць, маюць банкаўскія рахункі і пасылаюць сваіх дзяцей туды вучыцца. 26 працэнтаў лічаць, што гэта нармальна. Расейцы, якія злучаюць сваё жыцьцё з Захадам, раздражняюць 23 працэнты грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG