Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе прыняць удзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, які адбудзецца пазьней у гэтым месяцы. Пра гэта паведаміла ў аўторак прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс.
Паводле яе, у гэтым годзе Трамп раскажа пра сваю праграму «Амэрыка перадусім».
«На Сусьветным эканамічным форуме прэзыдэнт будзе прасоўваць свае палітычныя ініцыятывы па ўмацаваньні амэрыканскага бізнэсу, амэрыканскай прамысловасьці і дабрабыце амэрыканскіх працоўных», — гаворыцца ў заяве Сандэрс.
У гэтым годзе галоўнай тэмай форуму, які пройдзе з 23 па 26 студзеня, стануць вывучэньне прычын і пошук рашэньняў палітычных, эканамічных і сацыяльных праблем.