Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулы год Беларусь экспартавала харчоў на 5 мільярдаў даляраў, адкрыла кітайскі рынак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Традыцыйным рынкам збыту беларускіх харчоў застаецца Расея, якая ва ўмовах заходніх санкцый і ўласных контрасанкцый мае ў іх патрэбу. Але дадаўся і кітайскі рынак.

У 2018 годзе Беларусь плянуе экспартаваць сельгаспрадукцыі на 6 мільярдаў даляраў, заявіў міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Заяц.

«Па экспарце прадукцыі ў 2018 годзе павінны выйсьці на 6 мільярдаў даляраў. Рост вельмі сур’ёзны, таму павінны павялічыць аб’ёмы таварнай прадукцыі (малака, мяса і г.д.) для таго, каб гэта прадаць і забясьпечыць неабходны прырост», — заявіў міністар у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1».

Паводле Леаніда Зайца, за 10 месяцаў 2017 году тэмпы росту валютнай выручкі ў АПК склалі 118%, а агулам па выніках 2017 году экспарт сельгаспрадукцыі склаў амаль 5 мільярдаў даляраў. Асноўны спажывец беларускіх прадуктаў — Расея.

Апошнім часам Беларусь пачала пастаўкі харчоў на кітайскі рынак — агульны аб’ём іх экспарту ў гэтую краіну ў 2017 годзе перавысіў 600 мільёнаў даляраў.

Урад Беларусі раней зацьвердзіў выкананьне штогадовых заданьняў у экспарце тавараў і паслуг у Кітай да 2020 году ў якасьці ключавых паказьнікаў эфэктыўнасьці працы.

Заданьне па экспарце на 2018 год закладзена ў аб’ёме 800 мільёнаў, на 2019-ы — 1 мільярд, на 2020-ы — 1,5 мільярда.

Сэртыфікацыю на права доступу на кітайскі рынак прайшлі шэраг беларускіх вытворцаў прадукцыі зь ялавічыны, мяса птушкі, марозіва.

Леанід Заяц таксама пракамэнтаваў прагноз ведамства наконт ураджаю на 2018 год. Паводле яго, ведамства кожны год «марыць» пра тое, каб сабраць 10 мільёнаў тон збожжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG