Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 студзеня грамадзянам Беларусі будзе прасьцей уладкавацца на працу ў Польшчы


У сувязі з новаўвядзеньнямі ў польскае заканадаўства зьмяніліся правілы працаўладкаваньня замежных грамадзян. Беларусы цяпер маюць магчымасьць скарыстацца спрошчанай працэдурай уладкаваньня на працу ў суседняй краіне.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.

Новыя палажэньні вызначаюць правілы прыёму іншаземцаў для выкананьня сэзонных і кароткатэрміновых прац у Польшчы. Яны накіраваны на прадухіленьне злоўжываньняў пры працаўладкаваньні іншаземцаў на аснове запрашэньняў ад польскіх працадаўцаў, нягледзячы на адсутнасьць магчымасьці і намеру працадаўцы наймаць іншаземцаў на працу.

Зьмены зьвязаны з тым, што многія іншаземцы не працуюць у Польшчы, але накіроўваюцца ў іншыя краіны Эўразьвязу, маючы запрашэньні польскіх працадаўцаў. Польскія запрашэньні іншаземцы выкарыстоўваюць для атрыманьня польскай візы, каб знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне 90 дзён.

Тэрмін знаходжаньня сэзонных работнікаў, якія зьбіраюцца працаваць у сфэры сельскай гаспадаркі, садоўніцтва і турызму, павялічаны да 270 дзён (у іншых сфэрах — 180 дзён) на працягу году, а збор за рэгістрацыю зьніжаны да 30 злотых (раней было 100 злотых).

Спрошчаная працэдура працаўладкаваньня дазваляе грамадзянам СНД працаваць да шасьці месяцаў у 12-месячны пэрыяд без атрыманьня дазволу на працу.

Зьмены ў польскім заканадаўстве датычацца грамадзян Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі і Ўкраіны.

Спрошчаная працэдура працаўладкаваньня («заяўная працэдура») дазваляе грамадзянам СНД працаваць да шасьці месяцаў у 12-месячны пэрыяд без атрыманьня дазволу на працу.

Працэдура складаецца з рэгістрацыі ва ўправе працы павету заявы працадаўцы аб намеры даручыць іншаземцу выкананьне працы той або іншай працы. Рэгістрацыя заявы бясплатная.

Пасьля рэгістрацыі арыгінал заявы перадаецца іншаземцу для атрыманьня візы на ўезд у Польшчу для працы (альбо дазволу на знаходжаньне ў Польшчы, калі іншаземец ўжо знаходзіцца ў краіне).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG