Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2018 года павялічана на паўтара рубля — з 23 да 24,5 рублёў. Папярэдні раз базавая велічыня павялічвалася 1 студзеня 2017 года — з 21 да 23 рублёў. Такое павышэньне прадугледжана пастановай Савету міністраў.
Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 гад і ўжывалася для вылічэньня цэлага шэрагу паказьнікаў, у тым ліку памеру штрафаў і мытаў.
Таксама павысіўся мінімальны заробак з 265 рублёў да 305. Гэта мінімальнае ўзнагароджваньне, якое павінен атрымаць працаўнік пры нармальных умовах і працягласьці працы.