Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў 2018 годзе плянуе зьдзейсьніць шэраг візытаў у краіны Амэрыкі


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка у 2018 годзе плянуе зьдзейсьніць шэраг візытаў у краіны амэрыканскага кантынэнту. Пра гэта ён заявіў падчас наведваньня Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру, паведамляе БелТА.

«Мы дакладна пабываем у Амэрыцы. Там у нас ёсьць нямала пытаньняў, запрашаюць мінімум пяць дзяржаваў. І мы абавязкова там павінны пабываць, каб перш за ўсё наладзіць гандлёва-эканамічныя адносіны, якія заўсёды зьяўляюцца падмуркам», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, візыты прапрацоўваюцца як ў традыцыйныя краіны-партнэры, так і ў іншыя.

Аляксандар Лукашэнка за час свайго прэзыдэнцтва чатыры разы наведваў Вэнэсуэлу — у сьнежні 2007, сакавіку 2010, чэрвені 2012 і сакавіку 2013 гадах. А таксама Бразылію — у сакавіку 2010-га, Кубу і Эквадор — у чэрвені 2012 году.

ЗША прэзыдэнт Беларусі наведваў у 1995, 1999, 2000, 2005 і 2015 гадах. Апошні візыт Лукашэнкі ў ЗША адбыўся ў верасьні 2015 году, калі ён прысутнічаў на 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG