У Новасыбірску ўдзельнікі групы, у якую ўвайшло больш за 700 чалавек, падтрымалі палітыка адзінагалосна. Такія ж рашэньні прынятыя на сходах у Пермі, Омску і Краснаярску.
Першымі за вылучэньне Навальнага прагаласавалі жыхары Ўладзівастока. На мерапрыемстве прысутнічаў прадстаўнік выбарчай камісіі. Аб ўмяшаньні паліцыі ў ход сходаў па вылучэньні Навальнага не паведамляецца.
У Маскве рэгістрацыя ўдзельнікаў групы працягваецца з раніцы. На ёй таксама прысутнічаюць супрацоўнікі ЦВК.
Раней ЦВК папярэджваў, што Аляксей Навальны ня будзе зарэгістраваны ў якасьці кандыдата, бо мае судзімасьць. Сам Навальны абвясьціў такое рашэньне незаконным.
Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 году. У іх будзе ўдзельнічаць дзеючы прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.