Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алёхіну з Pussy Riot асудзілі за плякат «С днём рождения, палачи»


Суд у Маскве прысудзіў да 40 гадзінам абавязковых работ удзельніцу расейскага панк-гурту Pussy Riot Марыю Алёхіну. Яе прызналі вінаватай у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Алёхіна была затрыманая напярэдадні каля будынка Фэдэральнай службы бясьпекі ў Маскве за плякат «С днем рождения, палачи». Акцыя была прысьвечана дню работніка дзяржаўнай бясьпекі — «Дню чэкіста». Разам з Алёхінай былі затрыманыя фатографы Андрэй Золатаў і Дзяніс Бачкароў. Золатава пазьней адпусьцілі.

20 сьнежня каля будынка ФСБ на Лубянцы таксама былі затрыманыя двое журналістаў тэлеканалу «Дождь», якія здымалі акцыю Дзьмітрыя Энтэа. Праваслаўны актывіст наляпіў на будынак спэцслужбы надпіс «тут чекисты убивали людей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG