Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ заяўляе пра затрыманьне расейскага шпіёна ва ўрадзе Ўкраіны


Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што яе супрацоўнікі затрымалі чыноўніка сакратарыяту Кабінэту міністраў Украіны, які дзейнічаў у інтарэсах расейскіх спецслужбаў.

Паводле дадзеных сьледзтва, чыноўніка завербавалі падчас доўгачасовай камандзіроўкі за мяжой.

«Апэратыўнікі СБУ задакумэнтавалі, што чыноўнік па заданьні расейскіх куратараў зьбіраў з дапамогай спэцыяльнага абсталяваньня інфармацыю аб дзейнасьці ўрадавых структур. Атрыманыя дадзеныя зламысьнік перадаваў куратарам праз электронныя каналы сувязі», — заявілі ў Службе бяспекі Ўкраіны

Прадстаўнікі СБУ не называюць імя затрыманага, але выданьне «Українські новини» паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што затрыманы намесьнік кіраўніка пратаколу прэм’ер-міністра Ўкраіны Станіслаў Яжоў. Раней ён працаваў у пасольстве Ўкраіны ў ЗША, а таксама ў Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны. У пратаколе ён адказваў у тым ліку за пераклад сустрэч з замежнымі дэлегацыямі і часта перакладаў сам. З прэм’ер-міністрам Украіны Ўладзімірам Гройсманом ён пачаў працаваць яшчэ ў Вярхоўнай Радзе і разам з ім перайшоў працаваць у кабінэт міністраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG