Польскі нафтавы канцэрн Grupa Lotos падпісаў кантракт на пастаўку амэрыканскай нафты на нафтаперапрацоўчы завод у Гданьску. Пагадненьне прадугледжвае, прынамсі, пяць паставак, якія будуць рэалізаваныя ў 2018 годзе годзе, паведамляе Польскае радыё.
Міністар энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсьліў, што Польшча купляе нафту па выгаднай цане.
«У дадзены момант ЗША зьяўляюцца нашым галоўным саюзьнікам, калі казаць пра бясьпеку Польшчы. Спачатку нам удалося пераканаць амэрыканцаў прадаваць нам газ па эўрапейскіх цэнах, цяпер — нафту. Мы купляем яе не нашмат, але ўсё ж таньней, чым у расейскіх ці арабскіх пастаўшчыкоў», — адзначыў Кшыштаф Тхужэўскі.
Міністар энэргетыкі запэўніў, што Польшча купляе газ і нафту з ЗША па досыць прымальным цэнах, якія не паўплываюць на кошт энэрганосьбітаў унутры краіны.