Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіцца памятная дошка Рыгору Барадуліну


Паэт Рыгор Барадулін
Паэт Рыгор Барадулін

У Менску на доме, дзе 34 гады жыў і працаваў Рыгор Барадулін, ужо ў гэтым месяцы зьявіцца бронзавая шыльда, паведаміў Свабодзе ініцыятар кампаніі Глеб Лабадзенка.

У шматпавярховіку на вуліцы Мележа, 4 Барадулін жыў і працаваў з 1980 году да самай сьмерці ў 2014-м.

Ахвяраваньні на шыльду журналіст Глеб Лабадзенка зьбіраў праз сайт Talaka.org з 2016 году. З патрэбных 8 тысяч рублёў удалося сабраць крыху больш за палову. Рэшту ахвяраваў чалавек, які пакуль пажадаў застацца ананімным, кажа Лабадзенка.

Дошку ўжо адліваюць, і на наступным тыдні скульптар прызначыць дзень мантажу. Глеб Лабадзенка лічыць, што рабіць гэта трэба ў выходны, каб маглі прыйсьці як найбольш ахвярадаўцаў.

Урачыстае адкрыцьцё дошкі плянуюць правесьці да Калядаў.

Аўтар мэмарыяльнай шыльды — скульптар Ігар Засімовіч. Ён жа зрабіў крыж на магіле Барадуліна і помнік-меч у памяць паўстанцаў 1863 году на Астравеччыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG