Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антысавецкая дуліна ад Барадуліна


Народны паэт Рыгор Барадулін ведаў і апавядаў мноства антысавецкіх показак і сам быў галоўным героем біяграфічных анэкдотаў.

Показка ад Барадуліна

Хадзіў такі — пушчаны ворагамі савецкай улады — анэкдот. Дваццаць нейкі зьезд КПСС. З трыбуны генэральны сакратар заклікае працаваць у дзьве зьмены, каб выканаць і абавязкова перавыканаць праграму роднай камуністычнай партыі.

Падымаецца адзін дэлегат і дае клятву працаваць ня ў дзьве, а ў тры зьмены! Шквал авацыяў. Журналіст падбягае да пачыншчыка з пытаньнем, кім ён працуе, і чуе:

— Дырэктарам крэматорыю.

З кнігі „Дуліна ад Барадуліна“ сэрыі „Бібліятэка Свабоды: ХХІ стагодзьдзе

Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Показка пра Барадуліна

Рыгор Барадулін ніяк не хацеў уступаць у Камуністычную партыю Савецкага cаюзу. Як яго ні агітавалі на самым высокім узроўні.

Напярэдадні свайго 50-годзьдзя Барадулін вырашыў адказаць няпэўна:

— Вось калі пяцьдзясят будзе, тады і падумаю.

А калі дзень нараджэньня прайшоў, Барадулін заявіў:

— Неяк няёмка ў пяцьдзясят гадоў уступаць — гэта ж дыскрэдытуе самую партыю!

Паводле Сяргея Шапрана

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG