«Усе бандфармаваньні ІДзІЛ на тэрыторыі Сырыі зьнішчаныя, а сама тэрыторыя вызвалена. Міністар абароны РФ генэрал арміі Сяргей Шайгу даклаў пра гэта гадзіну назад Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, прэзыдэнту РФ Уладзіміру Пуціну», — цытуе Герасімава агенцтва «Інтэрфакс».
Тым часам Сырыйская група маніторынгу правоў чалавека паведаміла, што ў выніку расейскіх паветраных удараў па вёсцы на ўсход ад ракі Эўфрат на ўсходзе Сырыі загінулі больш за 20 чалавек.
Ад 2014 году барацьбу з радыкальнымі ісламістамі ў Сырыі вядзе міжнародная кааліцыя на чале з ЗША. Кааліцыя падтрымлівае сілы сырыйскай апазыцыі. Расейская ваенная кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня 2015 году. Кааліцыя і праваабаронцы неаднаразова крытыкавалі Маскву за падтрымку рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якога краіны Захаду абвінавачваюць у масавых парушэньнях правоў чалавека.