Папярэджаньне ў дзяржаўныя ўстановы Вялікай Брытаніі разаслаў кіраўнік Цэнтру нацыянальнай кібэрбясьпекі Кірыян Марцін.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Марцін накіраваў ліст высокапастаўленым прадстаўнікам усіх урадавых дэпартамэнтаў з папярэджаньнем, што выкарыстоўваць антывіруснае забесьпячэньне Kaspersky рызыкоўна. У лістападзе спэцслужбы Вялікай Брытаніі выказвалі насьцярожанасьць у сувязі з тым, што расейскія спэцслужбы маглі мець доступ да праграмаў «Лябараторыі Касьперскага». Супрацоўнікі расейскай кампаніі заявілі, што са спэцслужбамі не зьвязаныя.
Раней забарона на антывіруснае забесьпячэньне Kaspersky ўведзеная у дзяржаўных установах ЗША.