Прэм’ер-міністар Брытаніі Тэрэза Мэй дамовілася з Брусэлем, што Брытанія заплаціць Эўразьвязу больш за 40 мільярдаў фунтаў пасьля Брэксіту, але канчатковая сума застанецца ў сакрэце, паведамляе брытанскае выданьне The Times.
Прадстаўнікі Эўразьвязу на перамовах з Брытаніяй кажуць, што Мэй на мінулым тыдні пагадзілася павялічыць суму кампэнсацыі за новую гандлёвую дамову пасьля таго, як Брытанія пакіне зьвяз.