Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: ЗША прапаноўваюць разьмясьціць на Данбасе 20 тысячаў міратворцаў


Злучаныя Штаты ў бліжэйшы час пададуць Расеі плян разьмяшчэньня ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны да 20 тысяч вайскоўцаў міжнародных міратворчых сілаў.

Пра гэта, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы, піша газэта Wall Street Journal. Чакаецца, што гэты плян будзе перададзены расейскім прадстаўнікам у бліжэйшыя дні. Паводле крыніц выданьня, плян мае падтрымку шэрагу эўрапейскіх краін, у тым ліку Францыі і Нямеччыны.

Афіцыйна аб наяўнасьці падобнага пляну не паведамляецца. Злучаныя Штаты выступаюць за адпраўку міратворцаў на Данбас. Крэмль таксама заяўляе аб падтрымцы міратворчай місіі, аднак настойвае на разьмяшчэньні міратворцаў толькі на лініі судакрананьня паміж украінскімі войскамі і сэпаратыстамі.

Чакаецца, што абмеркаваньне фармату місіі стане адным з прадметаў абмеркаваньня на сустрэчы спэцыяльнага прадстаўніка ЗША Курта Ўолкера і расейскага прадстаўніка Ўладзіслава Суркова 13 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG