Паводле парталу innpoland.pl, доступ да «паловы» сайтаў у інтэрнэце быў адключаны.
Аварыю пацьвердзілі кіраўнікі гостынг-правайдэра. Паводле іх, доступ да сэрвэраў OVH быў заблякаваны цягам адной гадзіны і 37 хвілін.
OVH ёсьць найбуйнейшым гостынг-правайдэрам у сьвеце; кампанія мае 120 тысяч сэрвэраў у Эўропе і больш за 360 тысяч у Канадзе.