Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая абяцае падняць на Euronest пытаньне арышту Статкевіча


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ганна Канапацкая абяцае «пры магчымасьці» абмеркаваць пытаньне арышту Мікалая Статкевіча на пасяджэньні рабочай групы ў пытаньнях Беларусі, створанай у межах Парлямэнцкай асамблеі краінаў Усходняга партнэрства (Euronest).

«Калі будзе такая магчымасьць — безумоўна, таму што мы ўсе разумеем, што гэта палітычна матываванае рашэньне», — сказала Ганна Канапацкая Свабодзе.

Дэпутатка дадала, што сёньня па выніках паседжаньня плянуецца ўхваліць рэзалюцыю па Беларусі. «У Беларусі дагэтуль існуюць праблемы і з правамі чалавека, і з дэмакратычным разьвіцьцём, і з адсутнасьцю дыялёгу з грамадзтвам. Асобна пра Статкевіча ў дакумэнце не адзначаецца, бо сытуацыя зь ім — гэта частка праблемы. Палітычны перасьлед публічных асобаў сёньня працягваецца ў Беларусі», — адзначыла яна.

Пасяджэньне рабочай групы ў пытаньнях Беларусі праходзіць у межах Парлямэнцкай асамблеі Euronest, што гэтымі днямі працуе ў Кіеве. Падчас яго плянуецца абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі, правядзеньне мясцовых выбараў у 2018 годзе.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч быў запрошаны на паседжаньне гэтай групы і меўся браць удзел у ім. Аднак ён быў затрыманы ў Менску ўвечары 30 кастрычніка. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна​, дзе, верагодна, адбывае 5-суткавы арышт паводле «старога» прысуду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG