Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Гішпаніі распусьціў органы рэгіянальнай улады ў Каталёніі

абноўлена

Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой пасьля пасяджэньня верхняй палаты парлямэнту, 27 кастрычніка 2017.
Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой пасьля пасяджэньня верхняй палаты парлямэнту, 27 кастрычніка 2017.

Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў аб роспуску ўраду Каталёніі і каталёнскага парлямэнту.

Ён дадаў, што датэрміновыя выбары ў парлямэнт пройдуць 21 сьнежня, пасьля чаго дэпутаты прызначаць новы рэгіянальны ўрад.

Акрамя роспуску ўсяго ўраду Каталёніі ад пасады адхілены кіраўнік мясцовай паліцыі Хасэп Луіс Трапэра.

На наступным тыдні Генэральная пракуратура Гішпаніі выставіць кіраўніку рэгіянальнай выканаўчай улады Каталёніі Карлесу Пудждэмону абвінавачаньне ў мяцяжы.

Заканадаўства каралеўства прадугледжвае, што за падрыхтоўку бунту вінаватыя асобы могуць быць асуджаныя да пазбаўленьня волі на 30 гадоў.

Што чакае Каталёнію ў найбліжэйшай будучыні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:08 0:00

Рэгіянальны парлямэнт Каталёніі ў Барсэлёне 27 кастрычніка прагаласаваў за незалежнасьць Каталёніі.

За аддзяленьне рэгіёну ад Гішпаніі прагаласавалі 70 дэпутатаў у 135-мандатным парлямэнце, 10 былі супраць. Дэпутаты трох партый, якія выступаюць супраць аддзяленьня, пакінулі пасяджэньне парлямэнту перад галасаваньнем.


Каталёнскі парлямэнт прагаласаваў за незалежнасьць ад Гішпаніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG