Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Вітаўта Вялікага


Вялікі князь Вітаўт Вялікі
Вялікі князь Вітаўт Вялікі

Падзеі 27 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

27 кастрычніка 1430 году памёр Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі. У час яго княжаньня ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

Таксама ў гэты дзень

1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1962 — гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай. Пілёт Рудалф Андэрсан загінуў.

У гэты дзень нарадзіліся

1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.

1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.

1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец.

1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.

У памяці

1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.

1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.

1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.

1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1937 — Каміла Крушальніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG