Амаль месяц я правёў у Беластоку, куды адпрасіўся ад сям’і перакладаць беларускі раман на польскую мову. Неба над горадам часта завалакалі хмары, час-часам накрапваў дождж. Тады перакладалася няблага.
Калі за вашым акном шэра і вогка, ці ж можна прыдумаць нешта лепшае за паглыбленьне ў іншы, кніжны сьвет? Кніга — найлепшае вынаходзтва чалавецтва, побач з колам. Здаецца, Умбэрта Эка сказаў. Перакладчыкі — перш за ўсё чытачы, магчыма, крыху больш уважлівыя за тых, хто ўсяго толькі чытае.
Калі ж распагоджвалася і вецер падымаў у блізкім парку замець жаўталісьця, неадольна цягнула ў лес, у поле, у роднае гняздо за горадам — пачытаць іншую Кнігу…
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.