Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца МЗС КНДР: ЗША павінны «зьмірыцца» з тым, што Пхэньян мае ядзерную зброю


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын.
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын.

Высокапастаўленая прадстаўніца Паўночнай Карэі заявіла, што Пхэньян не плянуе абмяркоўваць сваю ядзерную праграму з ЗША.

Па словах прадстаўніцы МЗС Паўночнай Карэі Цой Сон Хі, Вашынгтону варта «зьмірыцца» з тым фактам, што КНДР мае ядзерную зброю, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Для нас гэтая тэма — пытаньне жыцьця і сьмерці», — заявіла паўночнакарэйская дыпляматка на Маскоўскай канфэрэнцыі ў справе нераспаўсюджаньня ядзернай зброі ў пятніцу 20 лістапада.

Цой Сон Х заявіла, што ядзерная зброя неабходныя Паўночнай Карэі для рэагаваньня на патэнцыйныя атакі любога характару. «Мы адкажам на агонь агнём», — сказала яна.

Пхэньян неаднаразова заяўляў, што яго ядзерная праграма не падлягае абмеркаваньню і адхіліў заклікі ЗША да дэнуклеарызацыі.

Паводле інфармацыі двух высокапастаўленых прадстаўнікоў ЗША, Паўночная Карэя, верагодна, усяго праз наколькі месяцаў зможа дасягнуць патэнцыялу, які дазваляе ёй нанесьці ракетны ядзерны ўдар па ЗША.

Дырэктар ЦРУ Майк Пампеа заявіў, што ён «глыбока занепакоены» пагрозай, якая зыходзіць ад Паўночнай Карэі, і магчымасьцю справакаванага Пхэньянам старту ядзернай гонкі ва ўсходняй Азіі.

Дарадца ў справе нацыянальнай бясьпекі ЗША, генэрал Гербэрт Рэйманд МакМастэр пазьней заявіў, што Вашынгтон імкнецца як мага хутчэй вырашыць сытуацыю, не зьвяртаючыся да выкарыстаньня ваеннай сілы.

«Час ня скончыўся, але ён на зыходзе», — падкрэсьліў ён. «Прыняць факт уладаньня (ядзернай зброяй) і весьці палітыку стрымліваньня — непрымальна», — дадаў МакМастэр.

Канфлікт паміж ЗША і Паўночнай Карэяй узмацняецца на фоне ядзерных тэстаў Пхэньяну — у мінулым месяцы КНДР правёў ужо шостае па ліку выпрабаваньне. Паводле інфармацыі службаў выведкі ЗША, Пхэньян таксама працягвае выпрабаваньні балістычных ракет сярэдняга і далёкага радыюсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG