Настоящее время выбрала галоўныя тэзісы з інтэрвію са стваральніцай «Мэдузы».
— «Лента» была значна больш замкнёнай супольнасьцю, значна больш сэктанцкай і значна больш абложанай крэпасьцю, чым «Мэдуза».
— Цяпер мы дажылі да тых часоў, калі даводзіцца тлумачыць відавочнае. Я не магла ўявіць, што мне давядзецца тлумачыць «Коммерсанту», што адначасова публікаваць прэс-рэліз пад выглядам навіны — гэта «зашквар». Ці гэта вялікая памылка.
— Некаторыя кажуць: вы зьехалі, вы адарваныя. Яны не разумеюць простай рэчы: інтэрнэт вялікі, сьвет маленькі.
— Мы ня можам канкураваць зь дзяржаўнымі СМІ акурат таму, што няма поля, на якім мы можам зь імі канкураваць.
— Чамусьці людзі думаюць, што калі ты належыш да аднаго лягеру паводле сваіх асабістых перакананьняў, то ты чамусьці будзеш дзейнічаць ганебна. Акрамя меркаваньняў і перакананьняў ёсьць яшчэ прафэсійныя стандарты і прафэсійная этыка.
— Што такое падкасты? Божухна, гэта размоўнае радыё, якое я ненавіджу.
— Бывае так, што даводзіцца ўкладацца ў будучыню, нават калі ты зашпільваць штаны на наступны гузік, але ты разумееш, што за гэтым будучыня, ну куды ты дзенесься.
— Няма рухаў цела, якія гарантавалі б табе бясьпеку. Ты можаш сябраваць з самымі ўплывовымі людзьмі, ты можаш заручыцца гарантыямі бясьпекі. Усё роўна, што завецца, калі ты ня мент, возьмуць і цябе.
— Што, калі прыйдзецца зачыніць для сябе краіну? Добра, калі ў цябе ёсьць выбар, дрэнна, калі выбару няма.
— Расея — краіна зь непрадказальным мінулым і з яшчэ больш непрадказальнай будучыняй. Якой будзе далейшы сцэнар, мы ня ведаем.